Алешандры Боржыс
Алешандры Боржыс | |
---|---|
Alexandre Borges | |
Імя пры нараджэнні | Алешандры Боржыс Карэя |
Дата нараджэння | 23 лютага 1966[1] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Бразілія |
Жонка | Júlia Lemmertz[d] |
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр |
Кар’ера | 1991 — цяперашні час |
IMDb | ID 0096542 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алеша́ндры Бо́ржыс Карэ́я (парт.: Alexandre Borges Corrêa; 23 лютага 1966, Сантус) — бразільскі акцёр, прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Алешандры Боржыс нарадзіўся 23 лютага 1966 года ў артыстычнай сям’і дырэктара тэатра Тана Карэі і танцоўшчыцы Розы Боржыс[2]. У 1993 годзе дэбютаваў на тэлеканале «Маншэты» ў серыяле «Бясконцая вайна», а ў наступным годзе сыграў у сваёй першай кінастужцы. Пасля выканання ролі жыгала Бруну ў тэлесерыяле «Новая ахвяра» стаў вельмі запатрабаваным акцёрам на тэлебачанні[3]. Часцей за ўсё яму дастаюцца ролі лавеласаў[4]. Дэбют Алешандры ў якасці кінапрадзюсара адбыўся ў фільме «Захопнік», які атрымаў мноства ўзнагарод на кінафестывалях.
З 1993 года Алешандры Боржыс у шлюбе з актрысай Жулія Лемерц. У 2000 годзе ў іх нарадзіўся сын Мігел.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]- 2015 — Я люблю Парайзопуліс — Жужу
- 2012 — Праспект Бразіліі — Кадынью
- 2010 — Шуміха — Жак Леклер\Андрэ Шпіна
- 2009 — Дарогі Індыі — Раул Кадоры
- 2008 — Тры сястры — Артур
- 2007 — Забароненае жаданне — Эскабар
- 2007 — Амазонія ад Галвеса да Шыку Мендыса — Пласіду ды Кастру
- 2005 — Белісіма — Алберту Сабатыні
- 2005 — Sob Nova Direção — Гільермі
- 2003 — Слава — Крыстыяну Рэйш
- 2002 — Пацалунак вампіра — Радрыгу
- 2001 — Дзеці Евы — Леанарду Брандан
- 2000 — Сямейная сувязь — Данілу
- 2000 — Сцяна — Гільермі Шэльц
- 1999 — У свеце жанчын — Жуан Педру
- 1998 — Шальныя грошы — Неліу Порту-Рыку
- 1998 — Вавілонская вежа — Раналду Мендыс
- 1997 — Заза — Салану Дзюмонт
- 1996 — Хто ты? — Афонсу
- 1995 — Engraçadinha, seus amores e seus pecados— Луіс Клаўдыу
- 1995 — Новая ахвяра — Бруну
- 1994 — Выпадак у Антарэсе — падрэ Педру Паўлу
- 1993 — Бясконцая вайна — Какау
Кіно
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — Зузу Анжыл
- 2006 — Каціска сярэдняга ўзросту — Клаўдыу
- 2006 — Балада пра дзвюх дзяўчын з Батафогу — бацька
- 2003 — Acquária — Бартак
- 2002 — Тры Марыі
- 2002 — Жуана і Марселу: ідэальнае (амаль) каханне — Марселу
- 2001 — Захопнік — Жылберту/Жыба
- 2000 — Бог-малодшы
- 2000 — Боса Нова — Акасіу
- 1999 — Пакуль жыццё разлучыць нас — Жуан
- 1999 — Шклянка лютасці
- 1998 — Здрада — муж
- 1998 — Каханне і Ко. — Машаду
- 1997 — Мангейра — каханне з першага позірку — Марселу
- 1997 — Глаўра
- 1996 — Замежная зямля — Мігель
- 1994 — Тысяча і адна — Антоніу
- 1991 — Цыганская страсць
Зноскі
- ↑ Itaú Cultural Alexandre Borges // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ↑ Alexandre Borges | Estrelato.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2009. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ QUEM — celebridades de A a Z — EDG CELEBRIDADE — Alexandre Borges Corrêa Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Contrariando o mandamento — Sessão Extra: Extra Online(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алешандры Боржыс
- Алешандры Боржыс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Алешандры Боржыс на сайце Dramaturgia Brasileira Архівавана 7 жніўня 2012.